Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з главой англіканаў | | Друк | |
Святы Айцец |
28.02.2012 15:56 |
10 сакавіка 2012 г. у рымскай базыліцы Грыгорыя Вялікага Cвяты Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліць урачыстыя нешпары, у якіх прыме ўдзел глава Англіканскай Царквы арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс. Як паведамляе Ватыканскае радыё, Бэнэдыкт XVI і арцыбіскуп Уільямс наведаюць таксама кляштар камедулаў, які знаходзіцца побач з базылікай і які сёлета адзначае 1000-гадовы юбілей. Юбілейныя святкаванні камедулаў будуць працягвацца да жніўня 2013 года. 11 сакавіка 2012 г. адбудзецца буйны форум на тэму «Манаская харызма і экуменічны дыялог», у якім прымуць удзел шматлікія іерархі, у тым ліку арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс. |