Бэнэдыкт XVI стаў шостым найстарэйшым Папам | Друк |
Святы Айцец
29.02.2012 13:43

29 лютага 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI стаў шостым найстарэйшым Папам у гісторыі, апярэдзіўшы ў гэтым спісе Яна Паўла II. Менавіта 29 лютага Бэнэдыкту XVI споўнілася 84 гады 10 месяцаў 2 тыдні і 1 дзень. Папярэдні Пантыфік да гэтага ўзросту не дажыў.

Старэйшымі за Бэнэдыкта XVI былі Інакенцій XII і Пій XI, якія памерлі ва ўзросце 85 гадоў, Клімент Х (ва ўзросце 86 гадоў), Клімент XII (меў 87 гадоў) і Леў XIII, які нёс папскае служэнне да 93 гадоў.

Нягледзячы на ўзрост, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI працягвае прытрымлівацца напружанага графіка ў сваім служэнні.

 
© 2003-2025 Catholic.by