Пантыфік моліцца за ахвяраў выбуху ў Конга | Друк |
Святы Айцец
07.03.2012 12:01

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памятае ў малітвах пра ахвяраў трагічнага выбуху на складзе боепрыпасаў у Браззавіле, сталіцы Конга, што адбыўся 4 сакавіка 2012 г. У выніку здарэння занінулі звыш 200 чалавек.

У жалобнай тэлеграме ад імя Папы яго Дзяржсакратар кардынал Тарчызіо Бэртонэ адзначае, што Пантыфік моліцца за забітых і параненых, а таксама духоўна злучаецца з іх роднымі і блізкімі.

 
© 2003-2024 Catholic.by