Святы Айцец маліўся разам з главой Англіканскай Царквы | Друк |
Святы Айцец
12.03.2012 10:21

Галоўнай падзеяй 10 сакавіка 2012 г. у Каталіцкім Касцёле стала сустрэча Святога Айца Бэнэдыкта XVI і главы Англіканскай Царквы Роўэна Уільямса. У гэты ж дзень у рымскай базыліцы Грыгорыя Вялікага Пантыфік узначаліў урачыстыя нешпары, у якіх прыняў удзел арцыбіскуп Кентэрберыйскі.

У гаміліі Папа звярнуўся да постаці св. Грыгорыя (менавіта гэты святы, накіраваў манахаў камедулаў на тэрыторыю Вялікабрытаніі, дзе яны заснавалі Кентэрберыйскую біскупскую кафедру) і да 1000-гадовага юбілею камедулаў.

«Сённяшняя цэлебрацыя адзначаецца глыбокім экуменічным характарам, які, як ведаем, стаў часткай сучаснага духу камедулаў, — адзначыў Пантыфік. — Рымскі кляштар камедулаў, асабліва пасля Другога Ватыканскага Сабору, развіў сувязі паміж Кентэрберы і Апостальскай Сталіцай, што сталі ўжо традыцыйнымі. Сёння ўжо ў трэці раз Біскуп Рыма сустракаецца з арцыбіскупам Кентэрберыйскім у доме св. Грыгорыя Вялікага».

У свой час Роўэн Уільямс падкрэсліў, што паміж Англіканскай Царквой і Касцёлам неабходна аднаўленне поўнага адзінства.

 
© 2003-2025 Catholic.by