Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяраў тэрарызму ў Нігерыі | Друк |
Святы Айцец
13.03.2012 15:30

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Верчэльскага ў сувязі з забойствам Франчэска Ламалінара, італьянскага грамадзяніна, якога ўтрымлівалі ў якасці заложніка тэрарысты ў Нігерыі.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за ахвяру тэрарыстаў і ўдзяліў сваё апостальскае благаслаўленне грамадзянам, якія прымалі ўдзел у яго пахаванні, што адбылося 12 сакавіка.

Інжынер Франчэска Ламалінара працаваў на адным з будаўнічых аб’ектаў на поўначы Нігерыі, каля мяжы з Нігерам, і быў выкрадзены тэрарыстамі 12 мая 2011 г. Разам з ім быў выкрадзены яго калега, англійскі інжынер Крыштаф Макманус. Абодва мужчыны загінулі ў выніку спецаперацыі па іх вызваленні, якую праводзілі спецслужбы Вялікабрытаніі 8 сакавіка.

 
© 2003-2024 Catholic.by