14–16 верасня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніць візіт у Ліван. Аб гэтым паведаміў Патрыярх Мелькіцкай Царквы Грыгорый ІІІ Лахам.
Візіт Папы ў Ліван будзе першым на Блізкім Усходзе пасля так званай «арабскай вясны». Благаслаўлёны Ян Павел ІІ наведаў Ліван 15 гадоў таму (у 1997 г.).