Штодня Пантыфік моліцца ў інтэнцыі плённага падарожжа ў Лацінскую Амерыку | | Друк | |
Святы Айцец |
21.03.2012 12:08 |
На думку кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, папскае падарожжа ў Мексіку будзе вельмі плённым. Насельніцтва гэтай краіны вядома сваёй верай. Хоць абапіраецца яна на народную пабожнасць, аднак вельмі трывалая. Праблемай, на думку святара, застаецца яе ўжыванне пры вырашэнні галоўных пытанняў штодзённасці. У Мексіцы гэта, між іншым, праблемы насілля і грахі супраць запаведзі «Не забівай». |