Бэнэдыкт XVI зробіць падарунак непаўналетнім зняволеным | Друк |
Святы Айцец
05.04.2012 10:24

З нагоды велікодных святаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падаруе падлеткам, якія знаходзяцца ў рымскай вязніцы для непаўналетніх, вялізнае шакаладнае яйка.

Як паведамляе Baznica.info, яйка вагой 250 кг і вышынёй у 2,2 метры Пантыфіку падаравалі майстры з невялікага італьянскага гарадка Крэмона. У сваю чаргу Папа вырашыў падараваць яго падлеткам, зняволеным у вязніцы «Casal del Marmo», якую ён наведваў у 2007 г.

Падобны падарунак майстры з Крэмоны зрабілі бл. Яну Паўлу ІІ у 1996 г.


 
© 2003-2025 Catholic.by