Мерапрыемствы з удзелам Святога Айца на бліжэйшы час |
| Друк | |
Святы Айцец
|
23.04.2012 14:24 |
Апостальская Сталіца паведаміла аб запланаваных мерапрыемствах на
бліжэйшыя некалькі месяцаў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Вядома,
што 13 мая Папа накіруецца з пастырскім візітам у горад Арэццо, а праз
два тыдні, 1—3 чэрвеня, прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у
Мілане.
Як паведамляе Ватыканскае радыё, 29 красавіка, у Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, у базыліцы св. Пятра Бэнэдыкт XVI удзеліць святарскія пасвячэнні. Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, 27 мая, Папа ўзначаліць урачыстую святую Імшу, а праз дзесяць дзён, 7 чэрвеня, прыме ўдзел у працэсіі Божага Цела вуліцамі горада.
Ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла 29 чэрвеня Святы Айцец уручыць паліі новым арцыбіскупам.
|