Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новых паслоў | | Друк | |
Святы Айцец |
04.05.2012 15:00 |
Небяспечнымі ў сучасным свеце Папа назваў урбанізацыю, узброеныя канфлікты, голад і пандэміі, распаўсюджванне беднасці і яе новыя формы. «Выяўленне вялікіх пакут ва ўсім свеце, матэрыяльнай і духоўнай беднасці і галечы патрабуе новых падыходаў для справядлівых і салідарных рашэнняў, якія б адвялі пагрозу ад чалавека, грамадства і асяроддзя», — прыводзіць словы Святога Айца Ватыканскае радыё. Пантыфік, звяртаючыся да дыпламатаў, падкрэсліў важнасць павышэння ўвагі дзяржаў да адукацыі, гістарычнай, культурнай і рэлігійнай спадчыны. На заканчэнне сустрэчы Бэнэдыкт XVI заверыў паслоў у асабістай падтрымцы і пажадаў плённай працы. |