Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага біскупа Сеула (Карэя). Ім стаў 68-гадовы Эндру Еом Су Юнга. Яго папярэдніку споўнілася 80 гадоў і Пантыфік прыняў прашэнне аб адстаўцы.
Новапрызначаны біскуп Сеула нарадзіўся 5 снежня 1943 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1970 г., а 25 студзеня 2002 г. прыняў біскупскую сакру.