Ватыкан асудзіў кнігу італьянскага журналіста пра Папу Рымскага | Друк |
Святы Айцец
21.05.2012 11:16

Сумнеўнай і паклёпніцкай журналісцкай ініцыятывай Апостальская Сталіца назвала кнігу італьянскага журналіста Джанлуіджы Нуцы «Яго Святасць». Кніга ўключае ў сябе асабістую перапіску Святога Айца і яго супрацоўнікаў, а значыць з’яўляецца парушэннем правоў на недатыкальнасць асабістага жыцця.

У заяве адносна выдання адзначаецца таксама, што Святы Пасад будзе прымаць адпаведныя меры, каб людзі, якія займаюцца крадзяжом і раскрыццём сакрэтнай інфармацыі, а таксама выкарыстаннем асабістых дакументаў у камерцыйных мэтах, адказалі за свае дзеянні перад судом. Як паведамляе Ватыканскае радыё, калі будзе неабходнасць, Апостальская Сталіца пакідае за сабой права звярнуцца па дапамогу да міжнароднай супольнасці.

 
© 2003-2025 Catholic.by