Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Коста-Рыкі | | Друк | |
Святы Айцец |
29.05.2012 13:23 |
Падчас сустрэчы Бэнэдыкт XVI і Лаўра Чынчылья падкрэслілі добрыя адносіны, якія склаліся паміж Касцёлам і дзяржавай, і выказвалі надзею на далейшае ўмацаванне краіны праз супрацоўніцтва паміж свецкімі і касцёльнымі структурамі. Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа Рымскі і Прэзідэнт Коста-Рыкі ўзгадалі аб асаблівым укладзе, які быў здзейснены праз касцёльныя адукацыйныя, сацыяльныя і дабрачынныя ўстановы. |