Апостальская Сталіца працягвае настойваць на спыненні насілля ў Сірыі | Друк |
Святы Айцец
29.05.2012 14:15

Прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала дэкларацыю ў сувязі з нядаўняй крывавай расправай у сірыйскім горадзе Хула, у выніку якой загінулі каля ста чалавек, у тым ліку шмат дзяцей.

У дэкларацыі Апостальская Сталіца настойвае на неабходнасці дыялогу ў справе паяднання абодвух бакоў, зацікаўленых у сірыйскім канфлікце. А дадзены выпадак называе прычынай глыбокага смутку і неспакою як для Святога Айца, так і для ўсяго Касцёла.

 
© 2003-2024 Catholic.by