Папа накіраваў віншаванне з нагоды 60-годдзя праўлення Елізаветы ІІ | Друк |
Святы Айцец
06.06.2012 14:59

На ўдзел Елізаветы ІІ у справе ўстанаўлення свабоды, справядлівасці і дэмакратыі, а таксама супрацоўніцтва і ўзаемапавагі паміж вызнаўцамі розных рэлігій звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI у пасланні каралеве на 60-годдзе яе праўлення на брытанскім троне.

У пасланні Пантыфік адзначыў, што за 60 гадоў свайго панавання Елізавета ІІ дала сваім падданым і ўсяму свету прыклад прысвячэння ў выкананні абавязку абароны свабоды, справядлівасці і дэмакратыі, што адпавядае высакароднай місіі хрысціянскага манарха. Папа ўзгадаў пра сваю сустрэчу з каралевай у Эдынбургу 16 верасня 2010 г. у межах свайго візіту ў Вялікабрытанію і падзякаваў за гасціннасць.

Святы Айцец падкрэсліў таксама, што каралева ў значнай ступені пасадзейнічала паляпшэнню экуменічных і міжрэлігійных адносінаў. Папа запэўніў у сваёй малітве ў інтэнцыі Елізаветы ІІ і каралеўскай сям’і.


 
© 2003-2024 Catholic.by