Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кіраўніка Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі | Друк |
Святы Айцец
11.06.2012 13:04

9 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку архіварыуса Ватыканскага сакрэтнага архіва і кіраўніка Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі кардынала Рафаэле Фарына ў сувязі з дасягненнем іерархам узроставай мяжы, якая не дазваляе займаць адказныя пасады.

Кардынал Рафаэле Фарына нарадзіўся ў 1933 г. У 1954 г. склаў святарскія абяцанні ў Таварыства св. Францішка Сальскага. З 2007 г. кіраваў Ватыканскай Апостальскай бібліятэкай.

Фонды Ватыканскай бібліятэкі налічваюць больш за 1,6 мільёнаў друкаваных выданняў і 75 тысяч рукапісаў. Яе заснавальнікам лічыцца папа Мікалай V, а афіцыйную булу аб стварэнні ўстановы падпісаў Папа Рымскі Сікст IV у 1475 г.

 
© 2003-2025 Catholic.by