Пантыфік сустрэўся з Вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна | | Друк | |
Святы Айцец |
26.06.2012 12:04 |
Суверэнны Рыцарскі Ордэн Гаспітальераў у Іерусаліме быў заснаваны ў гонар крыжовых паходаў. Ордэн атрымаў ва ўладанне востраў Радос, а пасля яго падзення ў 1522 г. дзейнічаў з вострава Мальта, адкуль і з’явілася назва «Мальтыйскі». Згодна з міжнародным правам Мальтыйскі Ордэн з’яўляецца дзяржавападобным утварэннем, аднак сам прадстаўляе сябе як дзяржава. Ордэн мае статус назіральніка пры ААН, а таксама дыпламатычныя адносіны са 104 дзяржавамі, у тым ліку і з Беларуссю. У наш час галоўнымі напрамкамі дзейнасці Мальтыйскага Ордэна з’яўляюцца абарона веры і служэнне бедным. 25 кастрычніка 2009 г. першым рыцарам ордэна ў Беларусі стаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. |