У Папы распачынаецца летні адпачынак | Друк |
Святы Айцец
02.07.2012 16:18

У ліпені не будзе папскіх аўдыенцый. 3 ліпеня Пантыфік накіруецца ў летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа. Падчас свайго знаходжання тут Святы Айцец звычайна працуе над сваімі кнігамі і дакументамі, сустракаецца са шматлікімі гасцямі.

Адновяцца агульныя аўдыенцыі з 1 жніўня і будуць праходзіць у Кастэль Гандольфа кожную сераду, акрамя 15 жніўня (ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі), калі Святы Айцец раніцай узначаліць літургію, а апоўдні сустрэнецца з вернікамі на малітве «Анёл Панскі».

 
© 2003-2025 Catholic.by