Бэнэдыкт XVI адклікаў Мітрапаліта Трнавы ў Славакіі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
03.07.2012 12:02 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зняў з пасады Мітрапаліта Трнавы (Славакія) арцыбіскупа Рабэрта Безака. Такое рашэнне было прынята пасля апостальскай візітацыі ў студзені гг. на прадмет кадравай палітыкі мітрапаліта, стану духавенства і кіравання касцёльнай маёмасцю.
Славацкі епіскапат апублікаваў паведамленне, у якім адзначыў, што дадзенае рашэнне Ватыкана прыняў у духу веры і сыноўняй паслухмянасці.
Сам мітрапаліт развітаўся з вернікамі падчас Імшы 1 ліпеня.
|