Бэнэдыкт XVI адклікаў Мітрапаліта Трнавы ў Славакіі | Друк |
Святы Айцец
03.07.2012 12:02

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зняў з пасады Мітрапаліта Трнавы (Славакія) арцыбіскупа Рабэрта Безака. Такое рашэнне было прынята пасля апостальскай візітацыі ў студзені гг. на прадмет кадравай палітыкі мітрапаліта, стану духавенства і кіравання касцёльнай маёмасцю.

Славацкі епіскапат апублікаваў паведамленне, у якім адзначыў, што дадзенае рашэнне Ватыкана прыняў у духу веры і сыноўняй паслухмянасці.

Сам мітрапаліт развітаўся з вернікамі падчас Імшы 1 ліпеня.

 
© 2003-2024 Catholic.by