Пантыфік наведаў цэнтр вербістаў у Нэмі | Друк |
Святы Айцец
10.07.2012 14:48

9 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў цэнтр ксяндзоў вербістаў у Нэмі (каля Рыма). У гэтыя дні там завяршылася генеральная капітула закона Місіянераў Божага Слова.

Пантыфік сустрэўся амаль са 150 удзельнікамі капітулы і прадстаўнікамі курыі кангрэгацыі. Разам з прысутнымі Пантыфік памаліўся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

У прамове да законнікаў Бэнэдыкт XVI нагадаў, што 29 сакавіка – 3 красавіка 1965 г. тут праходзілі працы «Саборнай камісіі па місійных справах». Будучы Папа прымаў у іх удзел у якасці аднаго з саборных экспертаў.

 
© 2003-2025 Catholic.by