Бэнэдыкт XVI звярнуўся да душпастыраў афра-амерыканцаў | | Друк | |
Святы Айцец |
18.07.2012 16:41 |
У сустрэчы прымаюць удзел больш за 250 асоб, сярод якіх шматлікія біскупы і рэлігійныя дзеячы, а таксама вернікі з большасці краін Лацінскай Амерыкі. Святы Айцец заахвоціў біскупаў, якія адказваюць у сваіх краінах за душпастырства сярод афра-амерыканскага насельніцтва, паразважаць аб культурных каштоўнасцях, гісторыі і традыцыях афра-амерыканскіх народаў, што можа дапамагчы Касцёлу прадстаўляць Хрыста як адказ на самыя глыбокія пытанні чалавека. Пантыфік, як паведамляе Ватыканскае радыё, заклікаў у душпастырскай дзейнасці звяртаць больш увагі на людзей, якія апынуліся на перыферыі грамадства. Першая нарада такога роду адбылася ў калумбійскім горадзе Буэнавентура ў 1980 г. і была прысвечана народнай пабожнасці і негрыцянскай культуры. З таго часу сустрэчы ладзяцца кожныя 3 гады. |