| Біскуп пра цікавыя моманты адпачынку Святога Айца | | Друк | | 
| Святы Айцец | 
| 10.08.2012 10:59 | 
| 
 Па нядзелях Бэнэдыкт XVI падчас шпацыраў выходзіць са сваёй рэзідэнцыі і, сустракаючы розных асоб, размаўляе з імі. Як паведамляе Ватыканскае радыё, біскуп Семерара звярнуў увагу, што ў месяцы, калі Пантыфік жыве ў летняй рэзідэнцыі, мясцовыя жыхары маюць магчымасць адчуваць пастаянную духоўную блізкасць з ім. Біскуп дадаў, што сёлета ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу ў мясцовым парафіяльным касцёле, падтрымліваючы традыцыю, якая склалася з часоў Яна ХХІІІ. Сёлетняя ўрачыстасць адзначыцца заканчэннем маштабнай рэстаўрацыі касцёла ў Кастэль Гандольфа, таму апрача Папы ў ёй прымуць удзел шматлікія ватыканскія іерархі. |