Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў XXVI Міжнароднай сустрэчы за мір | | Друк | |
Святы Айцец |
10.09.2012 12:45 |
Па інфармацыі Ватыканскага радыё, іерарх нагадаў, што Бэнэдыкт XVI звяртаў увагу на дзве прычыны, якія пагражаюць міру: з аднаго боку — выкарыстанне рэлігіі ў якасці нагоды для насілля, а з іншага — адмаўленне Бога ў імя секулярызаванага бачання чалавека, які ў сваю чаргу здольны чыніць насілле без межаў. «Негатыўныя наступствы злучэння дзвюх гэтых сіл драматычным чынам былі дасведчаны, таксама і ў Сараеве, падчас вайны, якая пачалася 20 гадоў таму, несучы смерць і разбурэнне Балканам», — напісаў кардынал Бэртонэ. Іерарх падкрэсліў, што ў якасці супрацьдзеяння гэтай пагрозе Папа заклікаў да саюза паміж веруючымі людзьмі і тымі, хто не належыць да якой-небудзь з рэлігій, але шчыра шукае праўду. На думку Святога Айца, ад глыбокага і адкрытага дыялога паміж імі можа нарадзіцца заўсёды неабходнае ачышчэнне рэлігіі для першых і адкрытасць на вялікія пытанні чалавецтва аб таямніцы, якая тычыцца жыцця людзей, для другіх. Такім чынам, «супольная пілігрымка да праўды можа пераўтварыцца ў супольную пілігрымку да міру». |