Святы Айцец моліцца за мір у Конга | Друк |
Святы Айцец
30.09.2012 17:31

Аб тым, што з клопатам сочыць за лёсам жыхароў усходняй часткі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, сказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сённяшняй малітвы «Анёл Панскі». Папа запэўніў аб сваёй малітве за мір і знаходжанне шляху дыялога ў гэтай краіне.

«Я асабліва блізкі да бежанцаў, жанчын і дзяцей, якія становяцца ахвярамі пакутаў і насілля», — адзначыў Пантыфік. Святы Айцец просіць Бога аб тым, каб у Конга «як найтхутчэй вярнуўся мір, пабудаваны на справядлівасці, і братэрскае супольнае жыццё ў гэтым народзе, які так шмат перажыў».

(AG)



 
© 2003-2024 Catholic.by