На агульных аўдыенцыях Папы цяпер гучыць і арабская мова | Друк |
Святы Айцец
10.10.2012 15:37

З 10 кастрычніка 2012 г. падчас агульных аўдыенцый Святога Айца кароткі змест папскай катэхезы будзе агучвацца таксама і на арабскай мове. Да сённяшняга дня ўступныя ўрыўкі з Пісання і прывітанні да пілігрымаў гучалі на англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, іспанскай, партугальскай і польскай мовах.

«Як вынік нядаўняга папскага візіту ў Ліван, падчас якога была абвешчана Апостальская адгартацыя „Ecclesia in Medio Oriente“, Святы Айцец імкнецца выявіць свой пастаянны інтарэс да справаў хрысціян Блізкага Усходу і падтрымаць іх, а таксама нагадваць усім аб абавязку маліцца і клапаціцца аб міры ў рэгіёне», — адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, словы якога прыводзіць Katolik.ru.

(AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by