| Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў «Папскага дня» ў Польшчы і ўдзельнікаў беатыфікацыі ў Празе | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 14.10.2012 16:31 |
|
Падчас сённяшняй малітвы «Анёл Панскі» папа Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў «Папскага дня» ў Польшчы, які праходзіць пад дэвізам «Ян Павел ІІ — Папа сям’і». «Дзякую вам за гэты выраз лучнасці з Апостальскай Сталіцай, за вашыя малітвы і падтрымку маладых стыпендыятаў фонда „Справа новага тысячагоддзя“», — сказаў Пантыфік, звяртаючыся да польскіх вернікаў. Таксама Папа прывітаў удзельнікаў беатыфікацыі Фрыдрыха Бахштэйна і яго 13 паплечнікаў-францішканаў, якая адбылася ў Празе. Яны прынялі мучаніцкую смерць у Чэхіі ў 1611 г. Цырымонію беатыфікацыі ўзначаліў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анджэла Амата. (AG) |