Святы Айцец сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам | | Друк | |
Святы Айцец |
17.10.2012 12:43 |
Як паведамляе Афіцыйны сайт Маскоўскага Патрыярхату, праваслаўны іерарх перадаў Пантыфіку добрыя пажаданні ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. У сваю чаргу Святы Айцец пажадаў Божай дапамогі і поспехаў кіраўніку Рускай Праваслаўнай Царквы. У размове было закранута шырокае кола пытанняў. Мітрапаліт Іларыён распавёў аб сучасным стане Рускай Праваслаўнай Царквы, пашырэнні яе місіянерскай і асветніцкай дзейнасці, адукацыі і інш. Іерарх таксама ўзгадаў аб сваёй сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскупам Герхардам Мюлерам, якая адбылася ў той жа дзень раней, выказаўшы надзею на развіццё сувязяў паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам у сферы тэалагічных даследаванняў. (AG) |