500 гадоў таму ў Сіксцінскай капэле былі адкрыты фрэскі Мікеланджэла | Друк |
Святы Айцец
30.10.2012 11:59

31 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліць малітву Нешпараў у Сіксцінскай капэле з нагоды 500-годдзя адкрыцця яе фрэсак. Іх у 1508–1512 гг. па загадзе папы Юлія ІІ стварыў Мікеланджэла Буанароці.

На столі капэлы, якая носіць тытул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, 33-гадовы Мікеланджэла прадставіў вялікія і невыказныя цярпенні чалавецтва. Арцыбіскуп П’ера Марыні, былы кіраўнік Службы папскіх літургічных цэлебрацый, адзначыў, што Сіксцінская капэла з’яўляецца «адным з месцаў, якое нагадвае аб вялікай душы эпохі Гуманізму і Адраджэння».

«Мікеланджэла сваімі энергічнымі фігурамі падкрэслівае ўзвышэнне чалавецтва і яго патэнцыял, што Гуманізм і Адраджэнне паставілі ў цэнтры сваіх зацікаўленняў», — прыводзіць словы іерарха Ватыканскае радыё.

На працягу апошніх пяці стагоддзяў менавіта ў Сіксцінскай капэле абіраюць Папу Рымскага.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by