У Ватыкане распавядуць пра Азербайджан | Друк |
Святы Айцец
13.11.2012 15:17

15 лістапада ў Ватыкане адкрыецца выстава, якая распавядзе пра азербайджанскую культуру, а таксама традыцыі розных рэлігій гэтай краіны. Выстава прысвечана 20-годдзю дыпламатычных адносінаў Ватыкана і Азербайджана.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены каля сотні экспанатаў. Сярод якіх — старажытныя рукапісы і копіі рэдкіх мініяцюр, зброя, тканіны, ювелірныя вырабы, музычныя інструменты.

(SZh)


 
© 2003-2024 Catholic.by