| Святы Айцец заклікаў да міру паміж Ізраілем і Палесцінай і да падтрымкі кляўзуровых кляштараў | | Друк | | 
| Святы Айцец | 
| 21.11.2012 14:52 | 
| 
 «Я з вялікай заклапочанасцю назіраю за нарастаючым насіллем паміж ізраільцянамі і палесцінцамі ў сектары Газа. Разам з малітоўнай памяццю аб ахвярах і тых, хто пакутуе, я адчуваю абавязак яшчэ раз сцвердзіць, што нянавісць і насілле не вырашаць праблем», — падкрэсліў Святы Айцец.  «Заклікаю таксама ўлады абедзвюх краін прыняць мужныя рашэнні на карысць міру і пакласці канец канфлікту, які мае негатыўныя наступствы для ўсяго блізкаўсходняга рэгіёну, змучанага шматлікімі сутыкненнямі і патрабуючага спакою і згоды», — сказаў Бэнэдыкт XVI, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё. (AG)  |