Папа да Міжнароднай тэалагічнай камісіі: тэалогія асабліва важная сёння | | Друк | |
Святы Айцец |
07.12.2012 19:10 |
Папа звярнуў асаблівую ўвагу на sensus fidelium — пачуццё веры. Па словах Бэнэдыкта XVI, гэты дар фарміруе ў веруючых так званы тып звышнатуральнага інстынкту, які мае прыроджаную сувязь з самім аб’ектам веры. Святы Айцец заклікаў членаў Тэалагічнай камісіі выпрацаваць крытэрыі для вызначэння аўтэнтычнага сэнсу веры і адрознення яго ад рознага тыпу «падробак» — бо сапраўдны sensus fidelium можа развівацца ўпоўні выключна праз актыўны ўдзел вернікаў у жыцці Касцёла, а гэта ў сваю чаргу патрабуе адказнага стаўлення да прыняцця каталіцкага навучання. Пантыфік адзначыў таксама, што Хрыстус у сваёй пакорнай ахвяры радыкальна адвяргае любую форму насілля. Таму, заўважыў Святы Айцец, калі ў гісторыі і ёсць выпадкі насілля ў імя Бога, іх трэба разглядаць выключна як чалавечыя памылкі або гістарычныя фактары. (AG) |