З’явіўся першы запіс Папы на «Twitter» | Друк |
Святы Айцец
12.12.2012 15:02

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 12 снежня папа Бэнэдыкт XVI змясціў свой першы запіс на «Twitter». «Дарагія сябры, я рады звязацца з вамі праз „Twitter“. Дзякую за вашы шматлікія водгукі. Ад усяго сэрца вас благаслаўляю», — напісаў Святы Айцец.

Колькасць чытачоў папскага блогу, які выходзіць у васьмі моўных версіях, ужо перавысіла мільён. Бэнэдыкту XVI было скіравана мноства водгукаў і пытанняў з усяго свету.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by