Святы Айцец пачаў адказваць на пытанні ў «Twitter» | Друк |
Святы Айцец
13.12.2012 11:31

12 снежня напрыканцы агульнай аўдыенцыі папа Бэнэдыкт XVI змясціў свой першы запіс у «Twitter». А пазней у гэты дзень Пантыфік даў у інтэрнэце першы адказ на пытанне.

Пытанне, звернутае да Святога Айца, датычыла перажывання Года веры. «Размаўляй з Езусам на малітве, слухай Езуса, які кажа ў Евангеллі, сустракай Езуса, які прысутнічае ў патрабуючым», — напісаў Бэнэдыкт XVI, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Блог Папы чытаюць больш за мільён чалавек.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by