Кіраўнік ватыканскай Прэс-службы: Апостальская Сталіца заўсёды надавала асаблівую ўвагу супольнасцям Кітая | | Друк | |
Святы Айцец |
29.12.2012 13:39 |
Кажучы пра тое, што Кітай мае ўсё большае значэнне на міжнароднай арэне, кс. Ламбардзі патлумачыў у сваёй рубрыцы на Ватыканскім радыё: «На гэта трэба глядзець не з пункту гледжання ўлады, але спрыяння будаванню міру і салідарнасці на дабро гэтага шляхетнага народа і ўсяго свету». Таксама для кітайскага народа рэлігійная свабода з’яўляецца асноўнай перадумовай «будавання салідарнага грамадства», аб чым пастаянна нагадвае Папа. (AG) |