З’явіўся твітэр-канал Бэнэдыкта XVI на лацінскай мове | Друк |
Святы Айцец
18.01.2013 10:12

Папскі «Twitter» узбагаціўся яшчэ адной мовай. На гэты раз ёю стала лаціна. Дагэтуль Папа дасылаў свае твіты на англійскай, іспанскай, французскай, італьянскай, нямецкай, партугальскай, польскай і арабскай мовах.

Лацінскі твітэр-канал мае назву «Pagina Publica breviloquentis» («Афіцыйная старонка кароткіх паведамленняў»).

Свой першы запіс на «Twitter» папа Бэнэдыкт XVI змясціў 12 снежня 2012 г.

(SZh)

 
© 2003-2025 Catholic.by