Папа павысіў статус структуры Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Францыі | | Друк | |
Святы Айцец |
21.01.2013 11:35 |
Як паведамляе Ватыканскае радыё, Апостальскі экзархат для ўкраінцаў візантыйскага абраду ў Францыі быў створаны 22 ліпеня 1960 г. папам Янам ХХІІІ. Да яго былі далучаны таксама парафіі ў краінах Бенілюкса і Швейцарыі. Яны ўвайшлі і ў новаствораную епархію, да якой належыць 18 парафій з 20 тысячамі вернікаў. (AG) |