Папа выказаў спачуванне з нагоды пажару ў Мексіцы |
| Друк | |
Святы Айцец
|
02.02.2013 16:37 |
Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI выказаў глыбокае спачуванне з нагоды пажару, які здарыўся 1 лютага ў будынку адміністрацыйнага цэнтра Дзяржаўнай нафтавай кампаніі ў Мехіка (Мексіка). Паводле папярэдніх звестак, у ім загінулі 33 чалавекі і многія атрымалі раненні.
Па інфармацыі Ватыканскага радыё, у спецыяльнай тэлеграме на імя арцыбіскупа Мехіка кардынала Нарбэрта Рывера Каррэра Папа запэўніў у духоўнай блізкасці да сем’яў загінуўшых, а таксама ў малітве аб хутчэйшым выздараўленні тых, хто быў паранены.
Пантыфік дадаў, што моліцца да Маці Божай Гвадалупскай і ўдзяляе апостальскае благаслаўленне «як знак надзеі на ўваскрослага Хрыста».
(AG)
|