Бэнэдыкт XVI узначаліць кансісторыю па справах некаторых кананізацыйных працэсаў | Друк |
Святы Айцец
05.02.2013 12:49

11 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць Звычайную кансісторыю па справах некаторых кананізацыйных працэсаў. Аб гэтым паінфармавала Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Кансісторыя пачнецца ў 11 гадзін.

Кардыналы, прысутныя ў Рыме, збяруцца ў Зале кансісторый Апостальскага Палаца для разгляду спраў кананізацыі благаслаўлёных: Антонія Прымальда і яго сяброў-мучанікаў, забітых за веру ў 1480 г. у Атранта (Італія); Лауры ад святой Кацярыны Сіенскай (1874–1849), заснавальніцы Таварыства Сясцёр Місіянерак Беззаганнай Панны Марыі і св. Кацярыны Сіенскай; Марыі Гвадалупэ, адной з заснавальніц Таварыства Служабнічак святой Маргарыты Марыі і ўбогіх.

20 снежня 2012 г. Папа даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі публікацыю дэкрэтаў аб праўдзівасці цудаў, учыненых праз заступніцтва гэтых благаслаўлёных.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by