Канклаў — сход кардыналаў, які склікаецца для абрання новага Папы — распачнецца не раней 15 сакавіка і не пазней 20. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
Як паведамлялася раней, удзельнічаць у канклаве будуць 117 кардыналаў ва ўзросце да 80 гадоў.