Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Румыніі | Друк |
Святы Айцец
15.02.2013 14:51

15 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Румыніі Траяна Бэсэску. У ходзе перамоваў былі абмеркаваны адносіны паміж Румыніяй і Апостальскай Сталіцай.

Прэзідэнт Румыніі сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіo Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, падчас сустрэч асабліва было падкрэслена плённае супрацоўніцтва на еўрапейскім узроўні дзеля захавання супольных каштоўнасцяў. Абмяркоўваліся таксама перспектывы супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і румынскай дзяржавай у адукацыйнай сферы.

Між іншым, былі закрануты некаторыя адкрытыя пытанні адносна каталіцкіх супольнасцяў у Румыніі і плённага ўкладу Каталіцкага Касцёла ў інтэграцыю румынскіх супольнасцяў за мяжой.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by