Бэнэдыкт XVI прыняў апошнюю ў сваім Пантыфікаце групу іерархаў з візітам ad limina |
| Друк | |
Святы Айцец
|
16.02.2013 21:01 |
16 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў апошнюю ў сваім Пантыфікаце групу іерархаў, якая знаходзіцца з візітам ad limina ў Апостальскай Сталіцы, — біскупаў з Ламбардыі. Як адзначыў кардынал Анджэла Скола, які быў сярод іх, падчас сустрэчы Папа «жыва цікавіўся сітуацыяй нашых дыяцэзій».
Па словах арцыбіскупа Міланскага, асаблівую ўвагу Пантыфік звярнуў у ходзе сустрэчы на сітуацыю духавенства, важнасць падтрымкі маладых святароў, каб тыя добра ўвайшлі ў душпастырства і мелі дапамогу ў святарскай супольнасці.
Яшчэ адным пытаннем, на якім, па словах кардынала, засяродзіўся Папа, стаў уплыў веры на культуру, важнасць таго, каб радасць веры магла пранікнуць ва ўсё жыццё. (AG)
|