Бэнэдыкт XVI прыняў апошнюю ў сваім Пантыфікаце групу іерархаў з візітам ad limina | Друк |
Святы Айцец
16.02.2013 21:01

16 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў апошнюю ў сваім Пантыфікаце групу іерархаў, якая знаходзіцца з візітам ad limina ў Апостальскай Сталіцы, — біскупаў з Ламбардыі. Як адзначыў кардынал Анджэла Скола, які быў сярод іх, падчас сустрэчы Папа «жыва цікавіўся сітуацыяй нашых дыяцэзій».

Па словах арцыбіскупа Міланскага, асаблівую ўвагу Пантыфік звярнуў у ходзе сустрэчы на сітуацыю духавенства, важнасць падтрымкі маладых святароў, каб тыя добра ўвайшлі ў душпастырства і мелі дапамогу ў святарскай супольнасці.

Яшчэ адным пытаннем, на якім, па словах кардынала, засяродзіўся Папа, стаў уплыў веры на культуру, важнасць таго, каб радасць веры магла пранікнуць ва ўсё жыццё.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by