Бэнэдыкт XVI сустрэўся з апошнім у сваім Пантыфікаце палітыкам |
| Друк | |
Святы Айцец
|
23.02.2013 17:19 |
23 лютага Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Італіі Джорджыо Напалітана разам з яго жонкай. Італьянскі лідар стаў апошнім палітыкам, з якім сустрэўся ў сваім Пантыфікаце Бэнэдыкт XVI.
Як інфармуе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, сустрэча была вельмі сардэчнай, чаму спрыяла вялікая ўзаемная павага і даўняе знаёмства суразмоўцаў.
Прэзідэнт Італіі перадаў Папу ўдзячнасць і любоў італьянскага народа за яго блізкасць у многія важныя хвіліны і за каштоўнае духоўнае і маральнае навучанне. Са свайго боку Святы Айцец выказаў удзячнасць Джорджыо Напалітана і яго жонцы і шчырыя пажаданні дзеля дабра Італіі.
(AG)
|