Папа скіраваў спачуванні з нагоды смерці кардынала Жульена Рыса | | Друк | |
Святы Айцец |
25.02.2013 14:04 |
У тэлеграме Святы Айцец падкрэсліў, што спачылы кардынал быў выбітным чалавекам веры і аддана служыў Касцёлу. «Праз навучанне і навуковыя пошукі, асабліва ў галіне гісторыі рэлігіі, у якой быў прызнаным спецыялістам, ён заўсёды клапаціўся аб сведчанні сваёй веры сярод сучаснікаў у духу дыялога», — напісаў Пантыфік. (AG) |