Святы Айцец сустрэўся з лідарамі Славакіі, Баварыі, Сан-Марына і Андоры | Друк |
Святы Айцец
27.02.2013 15:58

27 лютага пасля агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў Клементыйскай зале Апостальскага палацу з дзяржаўнымі дзеячамі Славакіі, Баварыі, Сан-Марына і Андоры.

Прэзідэнт Славакіі Іван Гаспаровіч узначальвае славацкую нацыянальную пілігрымку ў Рым з нагоды 1150-годдзя місіі Апосталаў славян — святых Кірыла і Мятода. З гэтай прычыны сярод удзельнікаў сённяшняй аўдыенцыі было мноства славацкіх вернікаў.

Таксама на сустрэчу з Папам прыбылі прэм'ер-міністр Баварыі — радзімы Святога Айца — Хорст Зеехофер разам з жонкай. У Апостальскую Сталіцу прыехала група з 400 баварцаў, каб развітацца са Святым Айцом. Варта адзначыць, што на працягу Пантыфікату Бэнэдыкта XVI Рым наведала больш за 100 тысяч яго суайчыннікаў.

Пантыфік сустрэўся таксама з капітанамі-рэгентамі Сан-Марына Тэадора Ланферыні і Дэнісам Бранзэцці і адным з двух кіраўнікоў Андоры арцыбіскупам Жаанам Энрыкам Вівесам-і-Сісілья.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by