Папа падзякаваў вернікам і звярнуўся да іх праз «Твітэр» | Друк |
Святы Айцец
27.02.2013 16:19

Падчас агульнай аўдыенцыі 27 лютага Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў з прывітаннем на 11 мовах. «Дзякую вам за вашу цеплыню і любоў. Дарагія сябры, дзякую за ўсе гэтыя восем гадоў побач з вамі! Таксама дзякую за тое, што вас прыйшло так шмат на гэтую сустрэчу, за цеплыню і радасць вашай веры», — сказаў Папа.

Таксама, як інфармуе Ватыканскае радыё, пасля аўдыенцыі Пантыфік змясціў запіс у «Твітэры», у якім выразіў пажаданне, «каб кожны адчуваў радасць ад таго, што з’яўляецца хрысціянінам і ўмілаваны Богам, які аддаў свайго Сына за нас».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by