У аўдыенцыях Бэнэдыкта XVI прынялі ўдзел звыш 5 мільёнаў чалавек | Друк |
Святы Айцец
28.02.2013 11:26

З 27 красавіка 2005 г. па 27 лютага 2013 г. Бэнэдыкт XVI на 348 агульных аўдыенцыях сустрэўся з 5 мільёнамі 116 тысяччу вернікаў. Пра гэта паведамляе Прэфектура папскага дому.

Найбольш вернікаў сустрэлася з Папам у 2006 г. на 45 агульных аўдыенцыях — іх было звыш мільёна чалавек. Найменш — у 2011 г., калі ў такой жа колькасці аўдыенцый прынялі ўдзел 400 тысяч вернікаў. На апошняй агульнай аўдыенцыі Пантыфіка, што адбылася 27 лютага 2013 г., прысутнічала каля 150 тысяч чалавек.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by