Мерапрыемствы з удзелам Папы на бліжэйшы час: інаўгурацыя — 19 сакавіка | Друк |
Святы Айцец
14.03.2013 10:21

Святая Імша, якая стане інаўгурацыяй Пантыфікату папы Францішка, адбудзецца 19 сакавіка. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Раніцай 14 сакавіка новаабраны Пантыфік накіруецца ў санктуарый Маці Божай у Рыме, а пасля будзе цэлебраваць разам з кардыналамі літургію ў Сікстынскай капэле. У наступны дзень Папа сустрэнецца з кардыналамі на аўдыенцыі. У суботу 16 сакавіка Святы Айцец сустрэнецца з журналістамі, а ў нядзелю прыме ўдзел у малітве «Анёл Панскі» з вернікамі.

20 сакавіка, у сераду, агульнай аўдыенцыі не будзе, але Папа сустрэнецца з экуменічнымі дэлегатамі, якія прыбудуць на інаўгурацыю яго Пантыфікату.

Яе інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, адразу пасля свайго абрання новы Папа патэлефанаваў Рымскаму Пантыфіку на пенсіі Бэнэдыкту XVI, які прабывае ў Кастэль Гандольфа.

Па словах кс. Фэдэрыка Ламбардзі, імя Францішак, абранае Папам, азначае «прастату і евангельскае сведчанне».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by