Прэс-служба Апостальскай Сталіцы: папа Францішак будзе працягваць шлях экуменізму | Друк |
Святы Айцец
14.03.2013 20:27

Папа Францішак будзе працягваць ісці экуменічным шляхам, як і яго папярэднікі, у тым ліку ў адносінах да праваслаўных вернікаў. Аб гэтым паведаміў 14 сакавіка падчас брыфінгу кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

Як панфармаваў святар, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё, першым жэстам такога роду стане сустрэча Папы 20 сакавіка з дэлегатамі розных хрысціянскіх Цэркваў, якія прыбудуць у Ватыкан на цырымонію інтранізацыі Пантыфіка. Сустрэча з вернікамі адбудзецца на дзень раней — 19 сакавіка, падчас урачыстай інаўгурацыйнай св. Імшы, уваход на якую будзе вольным.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by